Aktualności 16.10.2020

asp.by

Акадэмія мастацтваў у Катавіцэ падрыхтавала 4 месцы ў рамках існуючых 4 спецыяльнасцей для тых, хто не можа працягваць навучанне ў сваёй краіне.

ДЗЁННАЕ НАВУЧАННЕ
Графіка – злучанае навучанне першай і другой ступені з атрыманнем ступені магістра [1 месца]
Жывапіс – злучанае навучанне першай і другой ступені з атрыманнем ступені магістра [1 месца]
Графічны дызайн – навучанне першай ступені [1 месца]
Дызайн – навучанне першай ступені [1 месца]

Навучанне ажыццяўляецца на польскай мове.

ПАДАЧА ДАКУМЕНТАЎ
Зацікаўленыя асобы адпраўляюць заяўку ў тэрмін да 30.10.2020 разам з партфоліа (не больш за 20 рэпрадукцый работ; фармат jpg або pdf) на адрас: rektorat@asp.katowice.pl

АТЭСТАЦЫЯ
Анлайн-атэстацыя абітурыентаў будзе праходзіць на аснове:
- кваліфікацыйнай размовы
- прэзентацыі работ

ІНФАРМАЦЫЯ
Падрабязная інфармацыя прадастаўляецца Аддзелам адукацыі і студэнтаў: dzial_ksztalcenia@asp.katowice.pl;
00 48 32 758 77 30

ПАДТРЫМКА
Для прынятых студэнтаў прадугледжаны наступныя формы падтрымкі:
1. Рэктар Акадэміі разгледзіць магчымасць вызвалення ад платы за навучанне на падставе арт. 324 Закона аб вышэйшай адукацыі і навуцы ад 20 ліпеня 2018 года [вызваленне замежніка ад платы за навучанне].
2. Нацыянальнае агенцтва па акадэмічным абмене (NAWA) падрыхтавала спецыяльную прапанову стыпендый для студэнтаў з Беларусі. У рамках рашэння NAWA Акадэмія мастацтваў у Катавіцэ мае ў распараджэнні 2 стыпендыі.
3. Падоўжаны тэрмін падачы заявак у межах стыпендыяльнай праграмы ім. Кастуся Каліноўскага. Дадатковая інфармацыя: https://studium.uw.edu.pl/event/program-stypendialny-rzadu-rp-im-konstantego-kalinowskiego-kk-iii-solidarni-z-bialorusia-2020/

Strona korzysta z plików cookie w celu realizacji usług.
Możesz określić warunki przechowywania lub dostępu do cookie w Twojej przeglądarce lub konfiguracji usługi.